Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Адкрыты новы рэнтген-кабінет у раённай бальніцы

Адкрыты новы рэнтген-кабінет у раённай бальніцы
28 сентября 2017 — 11:59

У вераснi ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага рэнтген-кабінета.

Гэта падзея стала важнай для калектыву бальніцы і паліклінікі, бо цяпер з дапамогай новага ўнікальнага абсталявання медыкі змогуць атрымліваць высакаякасныя рэнтген-здымкі, аператыўна ставіць дыягназы і прызначаць лячэнне пацыентам.

Мерапрыемства распачаў ансамбль народнай песні і музыкі «Ятранка». Пасля вітальнай песні творчага калектыву перад прысутным медперсаналам і гасцямі выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік.

- Кожны з нас у жыцці сутыкаецца з сітуацыямі, у якіх можна атрымаць траўмы. Пры гэтым мы жадаем атрымаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу. Пры комплексным аналізе сітуацыі з размяшчэннем і камплектаваннем лячэбна-прафілактычных установаў у Дзятлаўскім раёне зроблена выснова, што менавіта ў раённай бальніцы рэнтген-кабінет будзе найбольш эфектыўны.

Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў начальніку ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэю Стрыжаку, спонсарам, будаўнікам, галоўнаму доктару бальніцы Марыі Максімовіч за дапамогу і праведзеную работу.

Андрэй Стрыжак адзначыў, што не ў кожнай паліклініцы ў Гродне ёсць такі рэнтген-кабінет, аднак на гэтым удасканаленне ўстановы аховы здароўя не спыніцца, і абсталяванне ў бальніцы будуць працягваць абнаўляць.

Марыя Максімовіч сказала, што цяпер пры рэнтген-абследаваннях паменшыцца прамянёвая нагрузка на арганізм пацыентаў. Галоўны доктар бальніцы пажадала сваім калегам прыемнай і плённай працы з новым абсталяваннем. Дарэчы, лічбавы рэнтген-аппарат атрыманы за кошт сродкаў Міністэрства аховы здароўя.

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў у сваім выступленні падкрэсліў, што ключавым момантам у медыцыне з’яўляецца дыягностыка, таму што своечасова выяўлены і правільна пастаўлены дыягназ — гэта аснова эфектыўнага лячэння. А з дапамогай новага сучаснага абсталявання, якое з’явілася ў Дзятлаўскім раёне, можна вырашыць шмат праблем.

Валерый Макарчык, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскай ЦРБ, калегам і работнікам рэнтген-кабінета ўручыў прыемны і патрэбны падарунак — электрачайнік.

Пад апладысменты гасцей урачыстая цырымонія скончылася перарэзваннем чырвонай стужкі. З гэтага моманту абноўлены рэнтген-кабінет адкрыты для пацыентаў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Ю.Бакунович, фота аўтара




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

13.01.2025 КОЛЛЕКТИВ МИНСКОГО НАУЧНО-ПРАКТИЧЕСКОГО ЦЕНТРА ХИРУРГИИ, ТРАНСПЛАНТОЛОГИИ И ГЕМАТОЛОГИИ УДОСТОЕН ВЫСОКОЙ НАГРАДЫ ИЗ РУК ПРЕЗИДЕНТА
Спасение от тяжелых недугов, реабилитация пациентов, обучение отечественных и зарубежных специалистов: вот почему МНПЦ хирургии получил премию «За духовное возрождение»
13.01.2025 ЧТО ИЗМЕНИЛОСЬ В ПРИМЕНЕНИИ УПРОЩЕННОЙ СИСТЕМЫ НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ С 2025 Г.?
Подробности рассказали в Министерстве по налогам и сборам с отсылкой к Закону от 13 декабря 2024 г. №47-3 «Об изменении законов», который заработал с 1 января 2025 г.
© 2025 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения