У нядзелю, 11 лютага, дзятлаўчане адсвяткавалі Масленіцу – з шумным гуляннем, з блінамі праводзілі зіму і сустракалі вясну. Традыцыйна былі падрыхтаваны святочныя мерапрыемствы, спартыўныя конкурсы, наладжаны гандаль.
Актывісты раённых арганізацый “Беларускага саюза жанчын”, “Таварыства Чырвонага Крыжа” і “БРСМ” праводзілі ў гэты дзень пікет у падтрымку кандыдата у абласныя і мясцовыя Саветы дэпутатаў Максiмовiч Марыi разам з яе давераннымi асобамi Макарчыкам Валерыям и Якубоускай Аленай.
Прафкамам УЗ «Дзятлаўская ЦРБ» разам с Таварыствам Чырвонага Крыжа частавалі ўсіх гарачым чаем, якi быу iмi i арганiзаваны.
На спартыўныя спаборніцтвы паміж працоўнымі калектывамі раёна запрасіў Дзмітрый Ёда. У гэтым годзе ўдзельнікаў было як ніколі шмат – 11 каманд: сярод якiх была i каманда раённай бальніцы. Спаборніцтвы праходзілі вельмі эмацыянальна, бурна і азартна, у конкурсе па хакею першае месца заняла каманда раённай бальніцы.
А напрыканцы Масленіцы, па традыцыі, спалілі пудзіла Зімы, развіталіся з ёю да наступнага года.
Валерый Макарчык, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальнiца”