Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Дакрануцца да даўніны …

Дакрануцца да даўніны …
25 июня 2015 — 10:54

Дакрануцца да даўніны, у прамым сэнсе гэтага слова, змаглі супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” дзякуючы намаганням прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. У якасці падарунка да прафесійнага свята, дня медыцынскага работніка, для супрацоўнікаў бальніцы было арганізавана падарожжа па Беларусі.

Уладкаваўшыся у мяккіх крэслах камфартабельнага аўтобуса, пад прыемны расповед экскурсавода , накіраваліся ў першы пункт падарожжа – горад з мілагучнай назвай Нясвіж. А надвор’е ў гэты дзень так і нашэптвала: ідзі і пакланіся гэтым гістарычным мясцінам. Пазнаёміўшыся з архітэктурай касцёла і пахавальняй старажытнага роду Радзівілаў накіраваліся ў музейна-паркавы ансамбль. Сваёй веліччу сустрэў турыстаў замкавы комплекс, акружаны глыбокім ровам з вадой. З пачуццём, якога нельга апісаць словамі, прайшлі па брукаванай дарозе і апынуліся ў старажытным двары. Усе дружна, як па камандзе, спыніліся і заварожаныя магутнасцю і велічнасцю пабудоў разглядалі з замілаваннем замкавы комплекс.

Спакойны голас экскурсавода і яго расповяд пра гісторыю замка і яго гаспадароў заклікаў пераступіць парог і акунуцца сам-насам у гісторыю знатнага роду. Ногі быццам бы самі паняслі па пакоях замка-музея, па старажытных лесвіцах. З цікавасцю разглядалі пакоі, дзе гаспадары адпачывалі, прыймалі гасцей і бавілі час, дзе праходзілі званыя абеды, залы для танцаў і залы з утульнымі крэсламі для сяброўскіх размоў. Асаблівую ўвагу звярнулі на сябе каміны, якіх у замку вялікая колькасць, для абагрэву пакояў. Адзін не падобны да другога: рознай формы і вышыні. А кафля, з якой яны зроблены, не падобна адна на другую, кожная з выявай герба знатнага рода. Працягваючы падарожжа па замку, пераходзячы з залы ў залу, узнікала жаданне сесці ва ўтульнае крэсла, заплюшчыць вочы і зазірнуць у мінулае. Але знаёмства з родам Радзівілаў працягваецца і мы са сцен старажытнага замка пераходзім у, не менш, старажытны парк з вялікай колькасцю старых дрэў, прывезеных з розных краін свету. Прагульваючыся па алеях парка нельга прайсці не затрымаўшыся каля камня, які паводле аповедаў здзейсняе жаданні яго наведвальнікаў, іншых скульптурных кампазіцый і кожны з іх мае сваю непаўторную легенду, звязаную з гісторыяй архітэктурнага комплекса.

Развітаўшыся з Нясвіжам, рушылі у накірунку гарадскога пасёлку Мір. Гісторыя Мірскага замка не менш цікавая. Ён сустрэў сваёй урачыстай веліччу і якойсць загадкавасцю ўжо на падаходзе да самых варот. Гісторыя гэтага помніка архітэктуры больш трагічная. Аб падзеях, якія адбываліся каля сцен і ў сценах гэтага велічнага будынка ў розныя часы распавялі супрацоўнікі музейна-замкавага комплексу.

Шкада, што мураваныя сцены не могуць расказаць больш пра радасці і смутак, якія яны бачылі на сваім вяку. Але хочацца ад шчырага сэрца падзякаваць тым людзям, якія змаглі з любоўю зберагчы гэтую багатую і дарагую для кожнага з нас часцінку даўніны. Нездарма кажуць: не помнячы сваю гісторыю, цяжка глядзець у будучыню.

Т.З.Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

11.10.2024 ПРЕЗИДЕНТ БЕЛАРУСИ ОБЪЯВИЛ О НАЧАЛЕ РЕСПУБЛИКАНСКОЙ АКЦИИ «ДАЙ ЛЕСУ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ!»
Это произошло в ходе рабочей поездки в Шкловский район.
11.10.2024 КОГДА В БЕЛАРУСИ ВКЛЮЧАТ ОТОПЛЕНИЕ… В МАРШРУТКАХ?
В Межрегиональной ассоциации перевозчиков (МАП) рассказали, когда водитель должен включать отопление в маршрутных такси. Есть четкие температурные диапазоны, при которых в автомобиле должен наступить «отопительный сезон».
© 2024 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения