Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Другое дыханне “Астраўчанкі”

Другое дыханне “Астраўчанкі”
07 июля 2015 — 15:52

Дзякуючы арганізатарам раённага фестывалю-конкурсу народнай песні і танца “Святочны карагод”, падтрымцы адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, супрацоўніцы ўстановы аховы здароўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” скарысталі магчымасць паказаць сваё майстэрства. Яны змаглі не толькі аднавіць свой рэпертуар, але і развучыць некалькі новых твораў.

Неабходна зазначыць, што ў перыяд падрыхтоўкі да выступлення, у калектыў прыйшлі новыя аматары народнай песні. Сярод іх загадчыца раённай паліклінікі Сухенка Наталля Уладзіміраўна, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Мажэйка Дзіна Аляксандраўна і супрацоўніца кадравай службы Пратаковіч Юлія Анатольеўна.

І загучала народная песня зноў. Усе, хто праходзіў каля кабінета старшыні прафсаюзнага камітэта, ў якім праходзілі рэпетыцыі, прыпыняліся і слухалі народныя песні ў выкананні медыцынскіх работнікаў. Па тварах маладых і больш сталага ўзросту жанчын і мужчын, якія наведвалі ў гэты час раённую паліклініку, было відаць як яны атрымлівалі асалоду ад пачутых, напалову забытых матчыных песен. Здавалася, што песні ў выкананні “Астраўчанкі” вярталі іх ў тыя далёкія гады, гады дзяцінства і напаміналі песні матуль. Акапэльнае выкананне песен не такое ж і простае, як здаецца на першы погляд. А каб кожная песня ў выкананні фальклёрнага калектыву не толькі гучала, а і закранула душу слухачоў і запомнілася на доўга – вялікая заслуга мастацкага кіраўніка калектыву Анастасіі Ляховіч.

І вось надыйшоў час раённага фестывалю-конкурсу. На ўпрыгожаную сцэну, зладжаную пад адкрытым небам у аграгарадку Гервяты, падымаліся адзін за адным працоўныя калектывы. Загучала ва ўсю сваю моц народная песня. Лёгкі ветрык падхапляў яе і нёс далей. Маўляў - слухайце людзі і радуйцеся, народная песня жыве і будзе жыць надалей. А песня “Ой сівы конь бяжыць”, у выкананні калектыва медыцынскіх работнікаў Астравецкай бальніцы, прымусіла прабегчы “мурашкам” па скуры ў многіх гледачоў ад мастацкага выканання твора.

У выкананні  трыо ў складзе Дануты Субаткевіч, Анны Юруш і Чэславы Песляк прагучала песня “Месяц дагарае”.

Гледачы не скупіліся на шчырыя апладысменты ў адрас выканаўцаў народных песен. Кампетэнтнае журы ў сваю чаргу дало высокую аддзнаку выступленню аматарскага калектыва, узнагародзіўшы Дыпломам другой ступені у намінацыі “Вакальны дуэт, трыо” і Граматай за трэцяе месца сярод вакальных калектываў. Брава дзяўчаты!

Другое дыханне, якое адкрылася ў аматарскага калектыва, гэта добры знак на тое, што народная песня жыве і будзе з любоўю перадавацца з пакалення ў пакаленне. У добры шлях “Астраўчанка”!

Т.З.Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

14.02.2025 ЛЕТОМ 2025 Г. ЛАГЕРЯ И САНАТОРИИ ПРИМУТ ОКОЛО 400 ТЫС. РЕБЯТ
Если сани надо готовить летом, то путевку в лагерь необходимо покупать зимой. Этим активно пользуются родители, уже записывая своих детей на летнее оздоровление
14.02.2025 КАКИЕ МЕДИЦИНСКИЕ УСЛУГИ В БЕЛАРУСИ НАИБОЛЕЕ ВОСТРЕБОВАНЫ У ИНОСТРАНЦЕВ
Медицинский туризм в Беларуси с каждым годом набирает обороты. В 2024 году республику посетили более 160 тысяч граждан из 159 стран мира, рост экспорта медуслуг составил более 10%
© 2025 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения