Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Прэзентацыя кнiгi “Чужы”

Прэзентацыя кнiгi “Чужы”
17 августа 2017 — 11:28

Супрацоўнікі Гродзенскага РУП “Фармацыя” прынялі удзел у прэзентацыі кнігі “Чужы”.

У Гродне ў зале Свята-Пакроўскага сабора адбылася прэзентацыя кнігі Валянціна Дубатоўкі, над якой ён працаваў чатыры гады. У яе увайшлі аповесць “Чужы”, апавяданні “Брат”, і “Іосіф”, прысвечаныя трагічным старонкам беларускай гісторыі – 1930-1950-м гадам.

Спадар Дубатоўка запрасіў калектыў нашай арганізаціі прыняць удзел у прэзентацыі. Старшыня прафсаюзнага камітэта і супрацоўнікі аптэчнага складу прыйшлі на сустрэчу з кветкамі, каб павіншаваць віноўніка урачыстасці з яркай падзеяй і з днем нараджэння. Прысутнічалі пісьменнікі з Мінску, Масквы, і свае – тутэйшыя, родныя, сябры. Шмат добрых водгукаў выказалі аб аповесці. Бацька Валянціна таксама узяў слова, і пасля выступлення яму доўга апладыравалі за тое, что выхаваў такога таленавітага сына (у яго іх тры), что прайшоў вайну, што ні страціў павагу да людзей.

Валянцін Дубатоўка – сябар нашага прадпрыемства. Дапамагаў нашай спартыўнай камандзе рыхтавацца да валейбольных спаборніцтваў; праводзіў цікавыя экскурсіі; прысутнічаў на нашых паэтычных сустрэчах, дзе чытаў свае творы; напісаў верш на 70-годдзе Гродзенскага РУП “Фармацыя”, якім адкрылі ўрачыстасць.

На сустрэчу я ішла ўжо падрыхтаванай – прачытала яго кнігу. Падзеі, апісаныя ў творы вельмі мяне ўразілі. Яшчэ большую цікавасць выклікала тое, что мая малая радзіма – гэта Слонімскі павет, і праз Дзярэчын я шмат разоў праязджала, а мой дзед служыў у польскай арміі. Прачытаўшы аповесць, мне стала зразумела, што адбывалася ў тыя гады. Ні адна гістарычная даведка ні пакажа так яскрава той жах і боль, якія перажылі нашы суайчыннікі. Валянцін Дубатоўка змог паказаць на прыкладзе аднаго мястэчка гістарычны лёс ўсей Заходняй Беларусі.

Сёння Валянцін Дубатоўка з’яўляецца старшыней Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У яго планах – кнігі пра сучаснасць, пра праблемы маральнага выбару чалавека. Пажадаем пісьменніку творчага натхнення.

Ніна Серая, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП “Фармацыя”




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

25.02.2025 ЧТО ИЗМЕНИЛОСЬ ДЛЯ МНОГОДЕТНЫХ РОДИТЕЛЕЙ В ПРИМЕНЕНИИ ИМУЩЕСТВЕННОГО НАЛОГОВОГО ВЫЧЕТА С 1 ЯНВАРЯ 2025 ГОДА
Пояснения на конкретных примерах дали в Министерстве по налогам и сборам Республики Беларусь
25.02.2025 СРЕДНЮЮ ЗАРПЛАТУ ПО СТРАНЕ В ЯНВАРЕ 2025 ГОДА НАЗВАЛ БЕЛСТАТ
Какая она в здравоохранении?
© 2025 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения