Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения
230023, г. Гродно, ул. Советская 4
Тел./факс: 8 (0152) 62-44-32
Email:
События профсоюзаНовости и статьи

Віншаванне са святам 8 сакавіка па-астравецку …

Віншаванне са святам 8 сакавіка па-астравецку …
09 марта 2016 — 12:55

Пасля доўгіх спрэчак наконт таго, як лепш павіншаваць са святам Жанчын, члены прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здаро’ўя “Астравецкая цэнтральная раённая бальніца” вырашылі змяніць напрамак сваёй дзейнасці ў культурна-масавай рабоце бягучага года.

Дзеля гэтага ёсць сур’ёзная падстава. Год культуры крочыць упэўнена па Беларусі. Сталічныя артысты стараюцца, адзін перад другім як мага больш разоў, паказаць сваё майстэрства астравецкаму гледачу на прафесійнай сцэне. А мы вырашылі напярэдадні жаночага свята запрасіць да сябе ў госці сваіх землякоў. З шыкоўным “букетам”, умела пераплеценымі песнямі, вершамі і конкурсамі, у глядзельную залу завіталі мясцовыя артысты: Сяргей Сяўко, Аляксандр Юргелянец, Юрый Інаровіч и Яраслаў Вянгроўскі. Доўга не сціхалі апладысменты пасля выканання Сяргеем Сяўко прывітальнай песні “Гэтыя вочы насупраць”. Са словамі “брава”, малайцы гледачы не адпускалі са сцэны выканаўцаў любімых песен. І артысты не прымусілі доўга чакаць віншаванні: паліліся адна за адной песні ў глядзельную залу “Караван” у выкананні Ю. Інаровіча, “8 сакавіка” і так далей.

Па задумцы артыстаў адных толькі песень недастаткова і яны прыдумвалі мноства конкурсаў з удзелам гледачоў, якія з вялікай радасцю прымалі ў іх удзел. Сярод іх быў конкурс на лепшы адбітак жаночых вуснаў на кавалачку паперы. А ўся інтрыга была схавана ў выбары добрасумленнага выканання , на першы погляд, незвычайнага конкурсу. Падводзіць вынікі “ўпаўнаважана” было спецыяльнае журы, ў склад якога ўваходзілі толькі мужчыны. Прыйшлося “папацець” над выбарам пераможцы і старшыні прафкама, які ўваходзіў у кампетэнтнае журы.

Свята радасці, добрага настрою, вершаваных віншаванняў доўжылася амаль паўтары гадзіны і здавалася не будзе яму канца. Неахвотна разыходзіліся гледачы пасля заканчэння  канцэрта, а гэта значыць, што незвычайная задумка прафсаюзнага камітэта ў выглядзе “віншавальнай паштоўкі” прыйшлася да спадобы нашым супрацоўніцам.

Няхай гэта мерапрыемства будзе “маленькай цаглінкай” сярод мноства мерапрыемстваў у 2016 годзе, які аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам культуры!

                                                                       Тадэвуш Субаткевіч, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ “Астравецкая цэнтральная раённая бальнiца”

 




НОВОСТИ ПРОФСОЮЗА


Актуальная информация

19.09.2024 ВАКЦИНАЦИЯ ОТ ГРИППА-2024: КОМУ ПОКАЗАНА И СКОЛЬКО СТОИТ ПРИВИВКА?
Минздрав Беларуси пока не объявлял о массовой иммунизации населения от гриппа, но на сайтах поликлиник и частых медцентров уже появляются объявления о вакцинации. Пока на платной основе.
19.09.2024 ПОЧТИ НА УРОВНЕ ПРОШЛОГО ГОДА. В БЕЛАРУСИ ПОСТРОИЛИ БОЛЕЕ 22,4 ТЫС. КВАРТИР С НАЧАЛА ГОДА
По информации Белстата за январь-август 2024 г. введено в эксплуатацию 2 млн 153,9 тыс. кв. м общей площади жилья
© 2024 Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников здравоохранения